Вядзьмарка з Вялікага Графства. Гісторыя ў 6 эпізодах

Размер шрифта:   13
Вядзьмарка з Вялікага Графства. Гісторыя ў 6 эпізодах

Эпізод першы.

Карчма.

Першы дзень лета і мой дваццаць першы дзень нараджэння. Раней я заўсёды любіла гэты дзень, бо, па-першае, пачыналісь вакацыі, а па-другое, мой лепшы сябар Тадэвуш заўсёды рабіў для мяне сюрпрызы: то наладжваў сапраўдны бой на мячах, то майстраваў домік на дрэве, а аднойчы ён нават здабыў для мяне папараць-кветку, але здабытая раней за Купалле, яна, на жаль, не валодала чароўнымі ўласцівасцямі. Тадэвуш кожны год выдумляў штосьці новае, таму першы дзень лета я заўсёды чакала з нецярплівасцю, пакуль не пасварылася з сябрам і не пакінула вёску назаўжды. Вось ужо пяты свой дзень нараджэння я сустракала адна, спрабуючы нават не думаць і не успамінаць пра ўсё тое, што здарылася, калі мне споўнілася шаснаццаць. Сёлета я сядзела ў лесе, схваўшыся за вялізарным дубам і чакала: у хуткім часе павінна была прыляцець сойка: яе птушаняты ўжо галасілі на ўвесь лес, такі гоман можа і Пушчавіка разбудзіць, вось тады мне не здабыць не тое што разрыў-траву, але і спакою. Усё ж я спадзявалася, што сойка ў хуткім часе прыляціць і мне не прыйдзецца сустракацца з заімшэлым веліканам. Пачакаўшы яшчэ паўгадзіны і амаль страціўшы надзею, я ўжо хацела вызваліць птушанятаў сама, і акурат у гэты момант сойка прыляцела да сваіх дзяцей, але, як і было задумана, не змагла да іх заляцець: адтуліна гнязда была добра мной замазана глінай. Птушаняты пішчалі, я бачыла беспаспяховыя спробы сойкі прабіцца да сваіх дзяцей. Нарэшце яна зразумела, што не зможа сама іх выратаваць, кінуўшы вусяка, яна паляцела на ўсход. Я замерла ў чаканні, ужо не звяртаючы на піск маленькіх соек. Верхавіны дрэваў пачалі моцна гойдацца, але мяне гэта не схвалявала, бо я пабачыла: сойка-маці вяртаецца, несучы ў дзюбе зялёна-жоўтую траўку. Нібыта ні было аніякай гліны, аніякіх перашкод, сойка заляцела да сваіх дзяцей, а я хуценька падышла да абруса, які расцяліла загадзя, і ўзяла запаветную траўку. Насаладзіцца поспехам я не паспела: Пушчавік з’явіўся акурат перад маім вачыма. Калі б я не была вядзьмаркай, то памерла ад аднаго віда страшэннага і бязлітаснага велікана, але ужо год як я скончыла навучанне, то бок афіцыйна займалася вядзьмарскай справай. Менавіта таму я не спужалася, асцярожна схваўшы доўгачаканую траўку ў кішэні, я пачала рухацца хвалямі, улева, управа, каб як мага хутчэй пакінуць пушчу. Пушчавік зароў, як бык, пачаў круціць галавой, спрабуючы знайсці мяне, але зрок у яго быў дрэнны, таму яму было цяжка злавіць мяне. Асцярожна ступаючы, я рухалася наперад, але не выпускаючы (што, канешне, было і немагчыма) велікана з поля зроку: ён быў небяспечны, у любы момант мог выпадкова растаптаць мяне. Хутка неба пачало святлець, дрэваў станавілася ўсё менш, а значыць Пушчавіку было лепш разглядзець мяне, таму я паскорылася.

– НННAHHHHA, – зароў велікан, радасць паляўнічага, які нарэшце загнаў сваю здабычу, была ў яго воклічу.

Я спынілася, паглядзела на яго з усмешкай.

– Ну ты і дурны, – засмяялася я, калі Пушчавік паспрабаваў, але так і не змог дакрануцца да мяне, – Тут ужо ня ты валадар. То ж бывай.

Адказам мне быў злосны жудасны крык валадара лесу, але мне было ўсё роўна, тут я ўжо была ў бяспецы. Ну амаль. Паляна, на якой я аказалася, была прыгожай і ветлівай, але ў гэтай ветлівасці і была пагроза, бо я пачула лёгкі гук – зззззззз – нечакана з’явілася дрымотнасць, вельмі захацелася легчы на зялёную траўку пад цёплыя сонечныя прамені. Як жа добра быць вядзьмаркай і ведаць усе хітрасці нячысцікаў!

– Не-а, Палявік, сёння ты застанешся без салодкай здабычы, – я склала тры пальцы разам, паднесла іх да вуснаў ды як свіснула!

Пачулася шыпенне нячысціка, які упаўзаў ад мяне як змяя, а потым хутчэй ветра прыскакаў мой любы і веры конь – Русак. Я любіла свайго каня – шэры, з белай зорачкай на ілбу, маленькі, ён быў значна менш за сваіх суродзічаў, бо, калі я яго пабачыла год таму ў горадзе ён амаль паміраў. Гаспадар біў яго коданым дубцом, падганяючы няшчаснага, таму што планаваў прадаць яго як мага хутчэй на бліжэйшам кірмашу.

– Як ты можаш біць няшчасную жывёлу, ці ты сляпы і не бачыш, што конь твой захварэў сапам?

– Ідзі куды ішла, – гаркнуў мужчына і ціха, але ж я з маім слыхам пачула, – ведзьма.

Уступаць у сварку з дурным мужыком я не хацела, але тут я паглядзела на жывёлу. Боль у чорных вачых каня ад здрады гаспадара нагадаў мне боль у іншых вачах ад маёй уласнай здрады.

– Куды накіроўваешся, на кірмаш?

Цяпер мужык паглядзеў на мяне з цікавасцю гандляра.

– А што?

– Я куплю твайго каня, – вырашыла я.

Мужык недаверліва паглядзеў на мяне, потым пабачыўшы, што я не жартую, дзелавіта сказаў:

– Шэсць пензняў.

– Колькі? Конь хворы, на кірмашу яго і за грош не возьмуць.

– Ну, гэтага нават ты ведаць не можаш!

– Ты з глузду з’ехаў. Поспехаў табе! – сказала я, накіроўваючыся ў іншы бок.

– Эй, пані, пачакай.

Я спынілася, чакаючы яго прапановы.

– Ну няхай, бачу ты дзяўчына добрая, то бок забірай майго цудоўнага каня за тры пензняў.

Гэта таксама было зашмат, але таргавацца больш не хацелася, таму я адлічыла тры срэбныя манеты. Ужо схаваўшы грошы ў кішэні і задаволена паціраючы рукі, мужык пацікавіўся:

– Навошта ён табе?

– Ідзі куды ішоў, – крыкнула я ды павяла каня ў поле.

Дзякуючы амулетам і розным травам, я выратавала жывёлу, а праз некаторы час я здабыла пералёт-траву, шчасця гэтая траўка не надае, хто б што не казаў, але затое хутка можна дабрацца з адного месца ў іншае. Вось і зараз, дзякуючы чароўным уласцівасцям траўкі, мой Русак з’явіўся перада мной нібыта знеадкуль.

– Ну што, дружа, трэба ў горад збірацца.

Конь паклаў галаву мне на плячо.

– Так, разумею, мне таксама не хочацца, але ж грошы амаль скончыліся ды і ежы ўжо няма.

Я ўскочыла на Русака і мы павольна паскакалі да бліжэйшага буйнога горада. Не заглядваючы ў мапу, я накіравалася ў Бярэсцеслаў. Горад знаходзіўся на захадзе Вялікага Графства і быў цэнтрам Бярасцейскага ваяводства. Я накіравалася менавіта туды па некалькім прычынам. Па-першае, гэта і праўда быў найбліжэйшы буйны горад, па-другое, ён знаходзіўся каля межаў Графства і Каралеўства Гразовія, зразумела, што менавіта тут было лягчэй гандляваць не заўсёды дазволенымі ў Графстве рэчамі, па-трэцяе – і можа гэта было найгалаўнейшым – мне ўпершыню захацелася вярнуцца ў родныя мясціны. Зразумела, я не збіралася наведваць вёску ці шукаць сустрэчы са старымі знаёмымі, мне проста хацелася пабачыць вядомвыя з дзяцінства мясціны.

Русак ішоў павольна, і пад раўнамерны тупат яго капытоў – цок-цок-цок – я неўзабаве заснула. Прысніўся мне жудасны сон: нібыта я змагаюся з вялікім і пачварным цмокам. Крылы яго чорныя, як смерць ды такія вялікія, што, калі ён распраўляў іх, нават неба не было бачна. Пыса страшэшая, цмок адкрывае рот, каб спаліць мяне ў сваім агню, я бачу аграмістыя іклы, і роўна ў гэты момант сваім кінжалам я працінаю яго паднябенне. Я бачу агонь, якому ўжо не наканавана спаліць мяне: перамога за мной, але я не адчуваю аніякай радасці ад гэтага.

Потым усё змяняецца, і вось я дзяўчынка прыціскаюся да маміных ног, плачу:

– Матулечка, не пакідай мяне.

Мама прысідае на кукішкі, зазірае ў мае вочы. Яе мова няскладная, і я, пяцігадовае дзіцё, не разумею яе:

– Хельга, даражэнькая, цябе будзе лепш без мяне…

– Ня будзе! – упарта кажу я праз слёзы.

– Лепш быць сіратой, чым з такой маці. Мая ганьба падзе на цябе, калі я застануся, яны не прабачыць і будуць заўсёды нагадваць нам пра гэта. Але калі я з’еду, праз некаторы час людзі забудуць, хто твае бацькі, будуць шкадаваць маленькую сірату.

– Мама, мамачка! Калі ласка…

– Так будзе лепей.. для ўсіх, – мама моцна адбымае мяне, сцірае слёзы з маіх шчок, цалуе вочы, вусны. – Я заўсёды буду любіць цябе, мая маленькая прыгажуня.

– Не пакідай мяне, – я трымаю яе сукенку, але мама ўстае, ласкава, але ўпэўнена раскрывае мой кулачок ды забірае сукенку. Не гаворачы больш ніякіх слоў, яна паварочваецца і ідзе прэч.

– МАМА, – крычу ўслед, спрабуючы пабегчы за ёй, але цётка Мона і бабуля моцна трымаюць мяне.

– Усё будзе добра, даражэнькая, усё будзе добра, – ціха шэпчыць бабуля, не стрымаючы сваіх слёз.

– МАМА, ВЯРНІСЯ!

Мама знікла, а перад маімі вачыма з’явіліся два шматкаляровыя вокі – кары, амаль чорны, як ноч, і блакітны, як неба ў яснае надвор’е. Вочы Тадэвуша. Зараз у іх не было болю, які я бачыла ў апошнюю нашу сустрэчу, ён смяяўся, як звычайна.

– Як доўга ты спіш, Хельга! Уставай, сёння твой дзень нараджэння. І нарэшце ты пазнаеш мой самы вялікі сакрэт.

Ён засмяяўся, але гэта быў не смех майго сябра, гэта роў чорны цмок, з пашчы якога выплюхваўся агонь. Стала невыносна горача, і я прачнулася.

Я ўся трымцела, і нейкі час не магла зразумець, дзе знаходжуся. Русак спыніўся і з цікавасцю паглядзеў на мяне.

– Усё добра, не хвалюйся, дружа, – сказала я, спрабуючы супакоіцца пасля такога кашмару.

Русак махнуў галавой, не верачы аніводнаму майму слову.

– Вось і малайчына, мой маўклівы сябар, – я азірнулася, – так і куды ты мяне прывёз?

Русак пакрыўджана заржаў.

– Ну-ну, зразумела ж гэта знакаміты Бярэсцеслаў. Ну і як табе, падабаецца?

Адказам было незадаволенае фырканне каня. Я яго разумела, нават вечарам у горадзе было даволі шумна, людзі спяшаліся па сваіх справах, гаманілі, сварыліся. Я саскокнула з Русака: ісці пешкі было значна зручней. Але, шчыра кажучы, дзякуючы свайму вядзьмарскаму знаку – кола з перавёрнутай васьмёркай, усярэдзіне якога паходня і ключ – людзі і так саступалі мне дарогу, некаторыя пры гэтым браніліся ці чыталі малітву. Не звяртаючы на іх аніякай увагі, я ішла у карчму “Графскія разваліны”, менавіта там спадзяваючыся знайсці патрэбных мне пакупнікоў. Карчма месцавалася ў сэрцы старога горада, побач з прываблівымі дамамі паноў. Назва карчмы адпавядала будынку: калісьці прыгожы дом у гатычным стылю належаў вядомай графскай сям’е Пашкевічаў, але пасля загадкавай смерці пані Разалінды, малодшай дачкі, Пашкевічы пакінулі і дом, і нават краіну. Некалькі паноў выкупалі прыгожы дом, але доўга жыць у ім не маглі: усе як адзін казалі пра прывід пані Разалінды. Так некалькі гадоў дом Пашкевічаў прастаяў, пераўтварыўшыся ў сапраўдныя разваліны, пакуль не з’явіўся былы каханак Разалінды Гедымін, мужык без усялякіх тытулаў. Зразумела, што прывід каханай яго не пужаў, больш таго, менавіта яна, па словам Гедыміна, загадала зрабіць тут карчму, паабяцаўшы анікога больш не пужаць. Прыгожая гісторыя, якую, канешне, выдумаў Гедымін з яго жонкай Гражынай. Апошняя была вельмі падобнай на пані Разалінду. Вось так праніклівыя людзі займелі вялікі панскі дом. Тытулаў яны, канешне, не набылі, але карчма іх стала вядомай на ўсю краіну і нават за яе межамі. Мне таксама падабалася карчма “Графскія разваліны”, таму што гаспадары тут былі надта цікавыя людзі, ну і атмасфера, канешне, адпаведная. Заўсёды тут быў гвалт, сваркі, ціхі палкі шэпт каханых, таму я вельмі здзівілася, не пабачыўшы заўзятых наведнікаў, замест не велімі цвярозых мужыкоў ды сарамлівых спадарычнаў мяне сустрэў добра апрануты хлопчык.

– Прывітанне, пані, калі ласка, дазвольце вашага каня.

– Не забудзь пра воду і сена, – здзіўленая такім зваротам, не вельмі ветліва адказала я і дадала: – мой конь стаміўся.

– Канешне-канешне, разумею, – хлопец, не перастаючы пасміхацца, з зацікаўленнасцю разглядаў мяне. Заўважыўшы знак вядзьмаркі, ён нахмурыўся, абдумваючы штосьці.

– Якіясь праблемы? – спытала я, працягваючы хлопцу грошы.

– Не-не, пані, – узяўшы грошы, хлопчык шчыра пасміхнуся, – зараз жа рассядляю вашага каня ды адвяду яго адпачыць.

– Пра воду не забудзь, – нагадала я, заходзячы ў карчму. Унутры было так жа надзіва ціха, збітая з панталыку, я падышла да гаспадара, але ледзь пазнала яго: Гедымін пасталеў лет на дваццаць.

– Вітаю, пані, вы адна? Мы чакалі вас і графа пазней, – вочы гаспадара карчмы былі вадзяністыя.

“Ён хворы на вадзянку”, – здагадалася я, услых спытаўшы:

– Ці даўно ты не бычыш, Гедымін?

Стары спужана напружаўся, салодкасці ў голасу як ні было:

– Хто ты?

– Хіба ты не бачыш сам? – здзекліва пераспытала я.

– Хто ты і чаго ты хочаш? – паўтарыз пытанне Гедымін.

– Як не ветліва вы размаўляеце з гасцямі.

– Сёння карчма адкрыта толькі для асаблівых гасцей, калі вы не з імі …

– Дык што, адмовіш у прытулку вядзьмарке?

Стары спужаўся яшчэ больш, салодкасць вярнулася:

– Прабачце, паважаная, я папраўдзе вельмі дрэна бачу …

– Дзе ж твая жонка?

Вадзяністыя вочы старога напоўніліся слязмі:

– Гражына, яна наверсе, моцна захварэла яна, лекар кажа ёй нядога засталося…

Я з жалем паглядзела на гаспадара, калісьці такога смехатлівага, зараз ён быў як той выдуманы прывід, цень сябе самога.

– У яе таксама вадзянка? – спытала я.

Мужык кіўнуў.

– Калі знойдзецца месца для мяне, то абацяю паглядзець яе.

Стары аж затроссся:

– Канешне, калі пані вядзьмарка не грэбуе памяшканнем для служкі на даху, – потым нібы апраўдваючыся, ён дадаў – усе пакоі для гасцей, сёння павіны прыехаць, калі б не гэта …

– Добра-добра. Паесці я змагу?

– Так-так, пані… я зараз жа распараджуся… дык вы паглядзіце маю жонку.

Я ўздыхнула, пачала шукаць аер балатняны. Дастаўшы ступку, пачала выціскаць сок, атрыманную масу пряцянула на тканіне гаспадару карчмы.

– Вось пакладзі зараз на вочы хвілін на дзесяць, увечары зноў зраблю.

– Дзякуй, пані, дзякуй, але мая жонка… яна наверсе, там…калі бы вы зараз маглі…

– Зрабі, як я сказала, да тваёй жонкі мяне малы правядзе, – я кіўнула хлопцу, які з цікавасцю слухаў нашу размову, схаваўшыся за калонай.

– Ёзэп, я ж казаў табе чакаць на двары… – хлопец пачаў было апраўдовацца, але стары перабіў яго, – добра-добра, зараз правядзі паважаную пані да гаспадарыні Гражыны, потым ідзі на двор, як было загадана.

Хлопец пакланіўся, але, зразумела, стары гэтага не пабачыў. Уздыхнуўшы, я пачала падымацца па лесвіцы. Падымаліся моўчкі, хлопец хацеў штосьці спытаць, але так і не асмеліўся.

– Пакоі спадарыні Гражыны тут.

Я кіўнула, але хлопец ужо знік. Перш чым увайсці я дастала з торбы багун, лепш было ўзяць палын, яле яго у мяне не было, то ж пацёрла багун балатняны у руках ды паднесла на носа. Ад духмянага водару леса, змешанага з балатняным духам, у мяне торшкі закруцілася галава, але потым я адчула, як унутры раскрываецца магічная сіла. Падыхаўшы так некалькі хвілін ды пачытаўшы на усялякій выпадак яшчэ і заклён, я пастукала тры разы і, не атрымаўшы адказу, увайшла. Адразу адчуўшы смярдзючы пах, я пахваліла сябе за пільнасць. У пакоях было цёмна, спадарыня Гражына нерухома ляжала на сваім ложку. Мне спатрэбіўся ўвесь мой гонар і прафесіяналізм, каб не закрыць нос, але вочы усё адно пачалі слязіцца.

– Так-так, пані. І з чаго вашыя лекары вырашылі пахаваць вас жыўцом? Маўчыце, яно і зразумела, – я падышла да вакна і адчыніла яго. Адразу ў пакоі з’явіўся і свет, і паветра. – Так будзе лепей.

Жанчына прастагнала штосьці, я падышла бліжэй. Вочы у яе пакрыліся скарынкай, з якой працякала кроў, твар быў белы, на шыі былі грудкі, грудзі яе ўздымаліся часта, але дыханне яе было няроўным, няпоўным. Я з жалем зразумела, што спазнілася: ніякі аер ці другая расліна не здужае вярнуць жанчыне зрок, але, прынамсі, яна будзе жыць. Я дастала ўсе неабходныя траўкі, шматлікія шкляначкі з зачарованай жывой вадой ды іншыя вядзьмарскія прадметы.

– Што ж паважаная, трошкі пацярпіце і будзе вам шчасце, – мармытаючы сабе пад нос вясёлыя песенкі, я рабіла сваю справу. Спачатку дала жанчыне глыток вады, каб супакоіць. І, калі жанчына пачала дыхаць спакойна і роўна, я прамыла яе вочы, асцярожна пазбаўляючыся скарынак, потым пры дапамозе крываўніка зупыніла кроў, ды усё ж зрабіла гаючую масу з аера для вачэй хворай. Узяўшы магічныя камяні і палажыўшы іх на шыю, я прачытала заклён, калі камяні нагрэліся, я ўбрала іх, з палёгкай пабачыўшы, што грудкі на шыі зменшалісь. Наастатку я прамачыла вусны хворай настоем з сон-травы.

– Вось і добра. А зараз патрэбен толькі сон у добра выветраным пакоі, але пра гэта ўжо няхай паклапаціцца ваш муж, – знясіленная, я ўсё ж даволі акуратна злажыла свае рэчы, потым пазваніла ў званочак над ложкам і стала чакаць спадара Гедыміна.

Праз некаторы час дзверы ў пакоі адчыніліся.

– Спадар Гедымін выбачаецца, зараз ён ніяк не можа падняцца, – пачуўся нерашучы дзявочы голас.

– Зразумела, як цябе завуць?

– Я Мара, служка спадарыні Гражыны, ну і ваша, калі будзе заўгодна.

Я кіўнула.

– Добра, Мара, паклапаціся, каб у тваёй пані было даволі свежы водар у пакоях, яе саму можна накрыць коўдрай, яшчэ дзесьці праз паўгадзіну патрэбна даць ёй напоі з валер’яны альбо мяцердушкі, упэўнена, у горадзе можна знайці гэтыя травы, калі іх няма ў вас.

– Канешне-канешне, спадарыня заўсёды выкарыстоўвае іх, каб лепей спаць.

– Вось і добра. Лекі з вачэй не прыбірай да вечара. У поўнач я зноў зазірну сюды, але, каб нікога тут не было. Толькі калодежная вада ў тазу, – дачакаўшыся кіўка дзяўчыны, я сказала – Цяпер правядзі мяне ў маі пакоі, я хацела б трошкі адпачыць перад вячэрай.

Пакланіўшыся, Мара пайшла наперад, паказваючы дарогу. Пакоі для служкі былі пад самым дахам. Цеснавата і вельмі спякотна, але затое чыста.

– Вячэра будзе гатова праз гадзіну, але ж можа вы жадаеце перакусіць зараз? Я магу прынесці садавіну альбо трошкі арэхаў.

– Так, гэта было б дарэчна. Дзякуй.

Унізе пачуўся шум, смех разам з лаянкай. Я пасміхнулася: нарэшце карчма стала паходзіць сама на сябе.

Гісторыя другая.

Сустрэча.

Мара, як і абяцала, прынесла мне талерку з ягадамі ды арэхамі. Перакусіўшы, я вырашыла прыдрамнуць. Было прыемна спаць на чыстай мяккай пасцелі. Апошнія месяцы мой ложак не быў такі ўтульны. Прачнулася я, калі быў ужо глыбокі вечар, унізе чуліся вясёлыя гукі музыкі ды смачныя пахі ежы: печаная на патэльні курка, бульба з цыбуляй. У мяне аж слінкі пацяклі. Усё ж перш чым спусціцца паснедаць я зайшла да пані Гражыны. Убачыўшы спадара Гедыміна у крэсле побач з жонкай, я вельмі здзівілася:

Продолжить чтение